Прэзентацыя па матэматыцы. Абагульненне "Працэнты" (6 клас)
- Рубрика: Презентации / Другие презентации
- Просмотров: 71
Презентация для классов "Прэзентацыя па матэматыцы. Абагульненне "Працэнты" (6 клас)" онлайн бесплатно на сайте электронных школьных презентаций uchebniki.org.ua
Загадка
Частка слова першая - прыназоўнік,
Другая - дробная манета,
А ўвесь ён, ён бы нам дапамог
Пры вылічэннях , ну і што ж гэта?
Тэма:Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу
«Працэнты»
1% - гэта сотая частка ліка. 1% = 0,01.
𝑝%= 𝑝 100 ;
Каб запісаць лік працэнтаў у выглядзе дробу, трэба лік працэнтаў падзяліць на 100.
𝑚 𝑛 = 𝑚 𝑛 ∗100%;
Каб запісаць дроб у выглядзе ліку працэнтаў, трэба гэты дроб памножыць на 100%.
1 станцыя ЗАМАРОЧКІНА
1 станцыя ЗАМАРОЧКІНА
Прадстаўце лік працэнтаў у выглядзе дзесятковага дробу…
Выразіце ў працэнтах…
Прывядзіце дробы да назоўніка 100 і запішыце ў выглялзе ліку працэнтаў
2 станцыя БАР’ЕРНАЯ
1 група Заданне 1. Вызначце правільную роўнасць а) 37% = 3,7; б) 37% = 0,37; в) 37% = 0,037.
Заданне 2. Прымяніце правіла знаходжання ліку па яго працэнте і знайдзіце лік, калі вядома, што: 110% яго роўны 44.
2 група Заданне 1. Вызначце правільную роўнасць а) 52% = 5,2; б) 52% = 0,52; в) 52% = 0,052.
Заданне 2. Прымяніце правіла знаходжання працэнта ад ліку і знайдзіце:
120% ад ліку 80.
3 група Заданне 1. Вызначце правільную роўнасць а) 125% = 1,25; б) 125% = 0,125; в) 125% = 0,0125.
Заданне 2. Прымяніце правіла знаходжання працэнтых адносін лікаў і знайдзіце: 16 ад 25.
2 станцыя БАР’ЕРНАЯ. Адказы:
1 група
Заданне 1. Адказ: б).
Заданне 2. Адказ: 44 110% ∗100%= 44∗10 11 =4∗10=40.
2 група
Заданне 1. Адказ: б).
Заданне 2. Адказ: 80 100% ∗120%= 9600 100 =96.
3 група
Заданне 1. Адказ: а).
Заданне 2. Адказ: 16 25 ∗100%=16∗4%=64%.
3 станцыя ГІСТАРЫЧНАЯ
Заданне. Расшыфруйце прозвішча інжынера, які ўпершыню апублікаваў табліцы для разліку працэнтаў у 1584 г.
Сімон Стэвін (1548-1620г.) – фламандскі матэматык, механік, інжынер. Стэвін ўпершыню апублікаваў табліцы для разліку працэнтаў у 1584 г.
Стэвін вядомы выдатнай разнастайнасцю навуковых адкрыццяў у тым ліку - асобым запісу дзесятковых дробаў.
3 станцыя ГІСТАРЫЧНАЯ
4 станцыя МАЗГАВЫ ШТУРМ
1 група. Рашэнне задач на працэнты з міжпрадметным зместам (прадмет хімія).
2 група. Працэнты ў паўсядзённым жыцці
3 група. Задача пра насельніцтва Зямлі
Адказы 1 група
1. Колькі кг солі ў 10 кг салёнай вады, калі працэнтнае ўтрыманне солі 15 %? (ключавая задача 2)
10 15% ∗100%= 200 3 =66 2 3 кг.
2. Канцэнтрацыя срэбра ў сплаве 300г складае 87 %. Колькі чыстага срэбра ў сплаве? (ключавая задача 1)
300 100% ∗87%=261г.
Адказ 2 група
На прыгатаванне вячэры ў мамы спатрэбілася 2 гадзіны. Для прыгатавання мясных страў спатрэбілася 40% часу, дэсерт заняў 20%, увесь астатні час быў затрачаны на прыгатаванне салатаў. Колькі часу спатрэбілася маме для прыгатавання кожнай са страў?
Рашэнне: 1. 40+20=60% часу –мясныя стравы і дэсерт
2. 100-60=40% часу – салаты
2 гадзіны= 120мін
3. 120:100=1,2 (мін)-1% ад 2 гадзін
4. 40*1,2=48(мін)
5. 20*1,2=24(мін)
Адказ: 48 мін на прыгатаванне салатаў, 48 мін на мясныя стравы, 24 мін на дэсерт.
Адказ 3 група
У цяперашні час насельніцтва Зямлі складае больш за 7,3 млрд чалавек. Паводле прагнозаў Аан, да 2050 года яно можа дасягнуць 9,7 млрд, а да 2100 года, як мяркуецца, перавысіць 11 млрд. На колькі працэнтаў павялічыцца тады насельніцтва Зямлі за гэтыя гады ў параўнанні з цяперашнім часам? (ключавая задача 3)
Рашэнне: 1) 9,7∗100% 7,3 =133%,
2) 133%-100%= 33% - да 2050
3) 11∗100% 7,3 =151%, 4) 151%-100% = 51%.
Адказ: на 33%, на 51%
5 станцыя ПРАВЕРАЧНАЯ
Единый образовательный ресурс https://eior.by/obrazovanie/obshchee-srednee/index.php
5 станцыя ПРАВЕРАЧНАЯ. Адказы
1. А)
2. В)
3. А)
4. А)
5.10 % - В)
80 % - Е)
40 % - Г)
20 % - Д)
50 % - А)
30 % - Б)
6. адзін
7. А)
8. В)
9. А)
10. Б)
Дамашняе заданне
Параграф 1,2,
№93
З свежых сліў атрымліваецца 35% сушаных. Колькі атрымаецца сушаных сліў з 600 кг свежых? (ключавая задача 1)
№94
У класе адсутнічалі 3 чалавекі, што склала 10 % усіх вучняў класа. Колькі вучняў у класе? Складзіце аналагічную задачу на адзін з дзён бягучай чвэрці для вашага класа. (ключавая задача 2)